РУС БЕЛ ENG

Мы ганарымся табой, Беларусь

25.11.2022

25 лістапада ў нашай школе праходзіў конкурс чытачоў “Мы ганарымся табой, Беларусь”.

Мэта: абуджэнне ў вучняў пачатковых класаў цікавасці да роднай мовы і літаратуры; выхаванне пачуцця гонару за родную мову.

Вучні пачатковых класаў выказалі сваю любоў да роднага краю. У конкурсе прымалі ўдзел 14 вучняў пачатковых класаў. Са сцэны гучалі вершы і празаічныя творы такіх вядомых аўтараў як Я.Колас, Я.Купала, П.Броўка, Я.Жабко, М.Маляўка і іншых пісьменнікаў.

Падчас сваіх выступленняў навучэнцы выкарыстоўвалі мультымедыйныя прэзентацыі, музычнае суправаджэнне, дэкарацыі. Гледачы, члены журы і ўдзельнікі конкурсу адчулі асалоду ад пераліваў родных напеваў і сузірання прыгожых краявідаў роднай Беларусі.

Хваляваліся дзеці, іх бацькі,  настаўнікі.

Цяжкая задача была ў членаў журы: вызначыць пераможцаў было няпроста. Чытачы расцэньваліся ў 2-х узроставых катэгорыях: вучні 1-2 і 3-4 класаў.

Дыпломы лаўрэатаў атрымалі Фільмановіч Аліна вучаніца 1 “Б” класа і Арцюшкевіч Нэллі, вучаніца 4 “А” класа.

Пераможцаў конкурсу падрыхтавалі Казімірская Вольга Анатольеўна і Чарныш Іна Фёдараўна.

Свята ўдалося. Праведзены конкурс стаў чарговай прыступкай у захаванні інтарэса да нацыянальнай культуры, выяўленні, падтрымцы і прыцягненні да мастацкага чытання адораных навучэнцаў пачатковых класаў.